Портал для сознательных родителей

Выстава аўтарскай лялькі «Задолле»

09.07.2020, 10.07.2020, 11.07.2020, 12.07.2020, 13.07.2020, 14.07.2020, 15.07.2020, 16.07.2020, 17.07.2020, 18.07.2020, 19.07.2020, 20.07.2020, 21.07.2020, 22.07.2020, 23.07.2020, 24.07.2020, 25.07.2020, 26.07.2020, 27.07.2020, 28.07.2020, 29.07.2020, 30.07.2020, 31.07.2020, 01.08.2020, 02.08.2020, 03.08.2020, 04.08.2020, 05.08.2020, 06.08.2020, 07.08.2020, 08.08.2020, 09.08.2020, 10.08.2020, 11.08.2020, 12.08.2020, 13.08.2020, 14.08.2020, 15.08.2020, 16.08.2020

«Задолле» - пад такой казачна-міфалагічнай назвай адкрываецца 8 ліпеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (г. Мiнск, пр. Незалежнасці, 47) персанальная выстава аўтарскай лялькі Анастасіі Адамовіч. За - долам, там, дзе сканчаецца рэальнасць і пачынаецца свабодны працяг фантазіі аўтара, мікрасусвет, у якім існуюць, ажываюць яе героі.

Анастасія - аўтар персанажных лялек, у кантэксце выставы аб'яднаных тэматыкай беларускага бестыарыя - зборніка легенд, паданняў і вераванняў беларусаў у розных міфалагічных істот у дахрысціянскі перыяд. Дадзеная тэма ў аўтарскім увасабленні атрымала арыгінальнае і непаўторнае гучанне. Фантазійнае «асяроддзе», прыдуманы сусвет Задолля засяляюць «Лазнік» («Баннік») і «Лесавуха», «Скарбнік», «Дамавік» і мн. інш. персанажы беларускага бестыарыя. Кожная лялька выканана ў адзіным экзэмпляры. На яе стварэнне сыходзіць часам некалькі месяцаў карпатлівай і напружанай працы: пачынаючы з эскіза і заканчваючы цэльным, мастацкі скончаным вобразам. З асноўных матэрыялаў мастачка выкарыстоўвае палімерную гліну, тэкстыль і трэс. Многія элементы і дэталі мастацкага вобраза будучага персанажа ствараюцца цалкам уручную, не маючы аналагавага прататыпа. Інакш кажучы, мастачка шукае і стварае аўтарскую ляльку, часам прыстасоўваючы і адаптуючы самыя незвычайныя матэрыялы. Гледачы бачаць гатовы выставачны асобнік, скончаны цэльны вобраз, часам не ўяўляючы, колькі намаганняў было затрачана на яго стварэнне.

Нягледзячы на персанажную разнастайнасць аўтарскай лялькі, прадстаўленай у выставачнай прасторы, у экспазіцыі дэманструюцца малюнкі Анастасіі. Яны выступаюць своеасаблівым акампанементам, фонам і аблямоўкай для казачна-міфалагічных персанажаў. Аўтарская графіка фармуе выставачную прастору, яе героі - рачныя німфы, русалкі - пераклікаюцца з героямі лялечнай калекцыі, і разам яны заключаюць гледача ў казачнае поле аўтарскай фантазіі. Дзве гэтыя грані творчасці мастачкі радніць паміж сабой імкненне да віртуознай прапрацоўкі дэталяў мастацкага вобраза, нюансаў задуманага персанажа. Сабраныя разам аб'ёмныя прадметы і графічныя лісты пераносяць у звышрэальнасць, дазваляюць і адначасова падштурхоўваюць на час адмовіцца ад штодзённасці і акунуцца ў фантазію, выбудоўваючы тым самым дыялог з гледачом. Вобразы, увасобленыя ў дзвюх выявах - аўтарскай ляльцы і малюнках, захопліваюць у сваю «за» межавую прастору. Яны апелююць да эстэтычнага складніка асобы, закранаючы пачуццёвы аспект успрымання, дастаўляючы радасць воку і адпачыванне розуму.

Ксенія Жукоўская, мастацтвазнаўца, куратар выставы.

Адкрыццё адбудзецца 8 ліпеня а 18:00.

Выстава працягнецца па 16 жніўня.

Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак

Возраст: 0+

Телефон: +375 (17) 235-03-32

Все события