Портал для сознательных родителей

Выстаўка «Мая літара»

27.08.2020, 28.08.2020, 29.08.2020, 30.08.2020, 31.08.2020, 01.09.2020, 02.09.2020, 03.09.2020, 04.09.2020, 05.09.2020, 06.09.2020, 07.09.2020, 08.09.2020, 09.09.2020, 10.09.2020, 11.09.2020, 12.09.2020, 13.09.2020, 14.09.2020, 15.09.2020, 16.09.2020, 17.09.2020, 18.09.2020, 19.09.2020

З 27 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачынае працу мастацкая выстаўка «Мая літара», прымеркаваная да Дня ведаў.

Выстаўка аб’ядноўвае работы мастакоў арт-студый «Зебра» і «Зебрык» рознага ўзросту. Побач з працамі сёлетніх навучэнцаў – работы тых, хто скончыў арт-студыю 5–7 гадоў таму, атрымаў мастацкую адукацыю і набыў творчыя прафесіі.

У экспазіцыі – вольны набор выяў літар кірылічнага і лацінскага алфавітаў. Выстаўка спалучае ўласна мастацкія работы і фотаздымкі, на якіх акрамя самога твора-малюнка можна ўбачыць яшчэ і яе аўтара. Творы дэманструюць вольныя асацыяцыі аўтараў з той ці іншай літарай. Кожны аўтар – са сваімі спадзяваннямі, густамі і марамі. Кожны – са сваёй літарай. Аб’ядноўвае работы агульная ідэя – праз літару паказаць уласныя імкненні, зацікаўленасць, свет і светапогляд.

Наведаць выстаўку можна ў галерэі «Мабільная» (3-гі паверх) да 1 лістапада 2020 г.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Час працы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкаму білету ці квітку сацыякультурнага цэнтра.

Возраст: 0+
Место: Национальная библиотека Беларуси, пр. Независимости, 116
Телефон: 8 017 293 27 56

Все события